На гэтым тыдні - 7 жніўня - Лукашэнка прызначыў новага старшыню Шклоўскага раёвыканкаму. Звычайна выканкамаўцаў прызначаюць "пакетам" у кадравыя дні. У дадзеным выпадку гэта было адзінае прызначэнне.
Новым старшынём стаў былы міністар сельскай гаспадаркі Барташ Сяргей Іванавіч. Такое прызначэнне, відавочна, азначае, што ў раёне галоўную стаўку будуць рабіць на развіццё сельскай гаспадаркі. Якая, калі глядзець аб'ектыўныя лічбы, а не радасныя артыкулы дзяржаўным СМІ, то знаходзіцца ў складаным стане - зашмат стратаў і крэдытаў.
Дарэчы, ужо праз два дні - 9 жніўня - Лукашэнка сам паехаў у Шклоўскі раён. Але нейкіх значных заяваў па раёне не зрабіў. Затое прапанаваў рыхтавацца да таго, што ў Беларусі будзе іншы прэзідэнт.