Да сканчэння падыходзяць працы па новай экранізацыі рамана Ўладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Фільм здымаецца студыяй "Беларусфільм" расейскім рэжысёрам Кірылам Кузіным. На днях прайшоў перадпрагляд стужкі для журналістаў. А прэм'ера для шырокай публікі павінна адбыцца 12 снежня.
Пакуль чакаецца прэм'ера, "Беларусфільм" апублікаваў трэйлер новай экранізацыя. Нагадаем, што першая экранізацыя гэтага раману адбылася яшчэ ў 1984 годзе таксама на "Беларусфільме".