Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву «Наш сусед Караткевіч». Слова «сусед» ту невыпадковае — справа ў тым, што Адам Глобус у Менску жыў з аршанцам на адной лесвічнай клетцы.
Пра гэта гаворыцца, у прыватнасці, у анатацыі да выдання.
«У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча.
У кнізе „Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча“ Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы».
Купіць кнігу «Наш сусед Караткевіч» можна на сайце Kniger.by з перасылкай па ўсім свеце, а таксама ў краме ў цэнтры Менску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.
Магчымая кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.