03:00

-9

1 м/с

1016 гПа

06:00

-10

1 м/с

1014 гПа

09:00

-9

1 м/с

1013 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

2 м/с

1010 гПа

Орша, Спорт

Ледзь не ўпусцілі перамогу

11.02.2025 12:54

104 прагляду, 0 каментароў

«Вітэн» перамог «Сталіцу».

У першынстве Беларусі ў міні-футболе ў чарговым туры сустрэліся менская «Сталіца» і аршанскі «Вітэн». У такіх прынцыповых і даўніх супрацьстаяннях, вядома, грае ролю кожны чыннік, але праз высокае майстэрства і трываласць гульцоў пляцоўка ўжо не мае такога вялікага значэння.

Ужо на 2-й хвіліне Ісламаў вывеў «Сталіцу» наперад. І пачаўся своеасаблівы бег навыперадкі. Балдзін з перадачы Рабыкі завяршае камбінацыю голам — 1:1 на 7-й хвіліне. Яшчэ праз сем хвілін з прамога свабоднага Лавор зноў выводзіць «Сталіцу» наперад, але гэтым разам перавага гаспадароў пляцоўкі трымаецца толькі дзве хвіліны, пасля чаго найлепшы гулец Узбекістану Нішонаў зноў раўняе лік.

У канцы першай паловы Балдзін робіць дубальт, а Пераміцін, здаецца, «дабівае» сталічных атлетаў. Перапынак, і аршанцы вядуць 4:2!

На самым старце другой паловы Пераміцін агадвае зноў, прычым робіць гэта са свабоднага. «Сталіца» вымушаная рызыкаваць, здымае брамніка, і… зноў прапускае! Рагавік трапна прабівае ў пустую браму — 6:2 на карысць «Вітэна»!

Але нездарма супернікі вартыя адзін аднаго. Да канца сустрэчы застаюцца тры хвіліны, «Сталіца» саступае ў чатыры мячы, але не збіраецца здавацца. Лавор зноў трапляе ў сетку з прамога свабоднага, за хвіліну да канца свой другі гол у гэтай сустрэчы заганяе Ісламаў, а на апошніх секундах, ужо зняўшы брамніка, «Сталіца» робіць лік 5:6 пасля стрэлу Умпіровіча.

На большае ў зялёна-белых ужо не хапіла часу. «Вітэн» святкуе перамогу, але яна дасталася камандзе зусім не так бесклапотна, як здавалася на пачатку другой паловы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ледзь не ўпусцілі перамогу

«Вітэн» перамог «Сталіцу».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение