12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

993 гПа

21:00

+4

3 м/с

993 гПа

00:00

+2

3 м/с

993 гПа

Рэгіён, Культура

Прысланыя жыць замест нас

11.02.2025 14:44

1663 прагляду, 0 каментароў

Публікацыя аб перасяленні расейцаў на землі Беларусі.

У выданні «Сенненский уезд» за 1907 год ёсць публікацыя пра наступствы паўстання 1863 года. Акупацыйныя расейскія ўлады за ўдзел ці дапамогу ў паўстанні Кастуся Каліноўскага супраць царызму выслалі, павесілі і пасадзілі ў турмы мноства беларусаў. А іх дамы тым часам актыўна засялялі расейцамі з расейскай «глыбінкі».

У публікацыі, напісанай яшчэ дарэвалюцыйнай расейскай граматыкай, мова якраз пра гэта.

«Вышук мяцежнікаў і разбор справы аб удзеле ў паўстанні 63 году працягваліся і ў наступны 1864; некаторыя асобы, якія маюць дачыненне да беспарадкаў папярэдняга году, былі высланыя з межаў павета ў аддаленыя месцы, маёнткі ж іх сканфіскаваныя і часткай паступілі ў казну. Некалькі такіх маёнткаў на распараджэнне Мураўёва былі заселеныя сялянамі расейскага паходжання, выкліканымі з унутраных губерняў. Між іншым, каля 30 сямействаў з Разанскай губерні паселеныя былі каля Талачына, Смалянаў і ў Астравенскай воласці паблізу Чарнагосця, Саржыцы і Будзілава».

Як бачым з нататкі, той самы «кат паўстання» Мураўёў-вешальнік, як яго празвалі беларускія патрыёты, асабіста распараджаўся засяляць землі забітых і высланых беларусаў сялянамі з Расеі. Гэта стварала глебу для далейшай русіфікацыі Беларусі і маскоўскім міфам пра «адзіны народ».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Прысланыя жыць замест нас

Публікацыя аб перасяленні расейцаў на землі Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение