18:00

+4

10 м/с

993 гПа

21:00

+5

9 м/с

992 гПа

00:00

+5

8 м/с

991 гПа

03:00

+5

5 м/с

991 гПа

06:00

+5

3 м/с

990 гПа

Рэгіён, Грамадства

ВОЛАТ — «экстрэміст»

11.02.2025 16:01

708 праглядаў, 0 каментароў

Суд Дубровенскага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку краязнаўчага выдання

Старонка ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" пад назвай "ВОЛАТ" была прызнана «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 6 лютага – у той дзень дубровенскі суд прыняў адпаведнае рашэнне.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі згадка пры гэта з'явілася толькі 11 лютага. Такім чынам, 1726 падпісчыкаў старонкі апынуліся ў кепскім становішчы: пяць дзён яны не ведалі, што з'яўляюцца прыхільнікамі «экстрэмісцкага» рэсурса. І маглі быць прыцягнуты да суду па ч.2 арт.19.11 КаАП за «распаўсюд» экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пад штраф ці арышт маглі трапіць нават тыя, хто рабіў рэпосты або ставіў «лайкі» публікацыям «Волата».

Гісторыка-краязнаўчае выданне "ВОЛАТ" было заснавана ў Вілейцы ў 2004 годзе. За гэты час убачылі свет 33 нумары выдання.Таксама рэдакцыя займаецца рознымі краязнаўчымі, гістарычнымі, культуралагічнымі мерапрыемствамі. На аднайменнай старонцы "ВКонтакте" публікуюцца матэрыялы па гісторыі Беларусі, фотарэпартажы з падарожжаў, аповеды ўдзельнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: ВОЛАТ — «экстрэміст»

Суд Дубровенскага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку краязнаўчага выдання

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение