Сіноптыкі прагназуюць у нашым рэгіёне яшчэ некалькі дзён анамальнай спёкі. Пагадзіцеся, +27 для сярэдзіны першага месяца восені - гэта зашмат. Больш за тое, гэта анамальна зашмат, у Віцебску ўжо двойчы быў пабіты тэмпературны рэкорд толькі за гэты месяц. І сіноптыкі пакуль не бачаць канца цеплыні. Па адным прагнозе цёпла будзе да 19 верасня, па другім прагнозе яшчэ не меньш за тыдзень.
Можа быць гэта і не кепска, але разам з тым з такой цеплынёй не спыняецца і сухасць. У поўным разгары сезон збора журавінаў, а лясы на Аршанчыне да гэтае пары закрыты для наведвання. І колькі яшчэ працягнецца гэтая забарона не вядома. Тым больш, што заадно сіноптыкі гавораць і самы высокі клас пажарнай небяспекі лясоў.