На Віцебскім абласным тэлебачанні выйшаў рэпартаж пра пяцярых работнікаў мясцовай Цэнтральнай раённай бальніцы, якія былі падпісаныя на "экстрэмісцкія каналы". Чыноўнікі правялі "прафілактычнае інфармацыйнае" мерапрыемства па супрацьдзеянні экстрэмізму ў час якога і высветлілася, што некаторыя работнікі раённай медыцыны - гаворыцца пра пяць чалавек - падпісаныя на экстрэмісцкія рэсурсы.
Па вялікім рахунку, быць падпісаным на такія рэсурсы ў сёняшняй Беларусі вельмі проста. Для гэтага, нават, не трэба нічога рабіць. Улада прызнае экстрэмісцкім ўсё, што ў звычайным жыцці называецца плюралістычным ці дэмакратычным. І прызнае з такой хуткасцю, што і сама не паспявае адсочваць створаны спіс забароненых старонак - бывала, што адзін і той жа рэсурс прызнаваўся экстрэмісцкім па некалькі разоў. Ды і спектар "экстрэмізма" вельмі шырокі. У спіс патраплялі, нават, кнігі беларускіх класікаў: напрыклад, кніга Дуніна-Марцінкевіча ці Вацлава Ластоўскага.
Ды і сама забарона трактуецца дастаткова шырока. Былі выпадкі, калі чалавек рабіў рэпост з нармальнага незалежнага СМІ, потым яно прызнавалася экстрэмісцкім і чалавека судзілі да рэпост зроблены за шмат гадоў да прызнання.
Як пакаралі пяцярых супрацоўнікаў Сененскай ЦРБ не паведамляецца, але звычайна гэта адміністратыўная справа.