15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Рэгіён, Палітыка

Гадавіна па Пушкіну

11.07.2024 10:50

665 праглядаў, 0 каментароў

Год таму пры нявысветленых абставінах за кратамі памёр выбітны мастак.

Алесь Пушкін быў аршанцам амаль земляком, паходзіў з мястэчка Бобр, якое адносна недалёка ад Воршы і да якога можна даехаць звычайным электравіком.

Ён памёр 11 ліпеня 2023 году ў рэанімацыі гарадзенскай лякарні, падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца. За апошнія месяцы перад смерцю мастак схуднеў на 20 кг, яму вельмі балелі ныркі. Пушкіну было 57 гадоў.

Малюнак Алеся Пушкіна з турмы

Яго асудзілі на 5 гадоў за партрэт Яўгена Жыхара — беларускага партызана, які змагаўся з камуністамі. Рэжым Лукашэнкі, які бачыць і падтрымлівае толькі прасавецкі погляд на гісторыю, не мае ніякага месца для беларускіх партызанаў, якія акрамя нацыстаў супраціўляліся яшчэ і камуністам. Алесь Пушкін пісаў іконы, распісваў храмы, з самых першых дзён існавання дыктатуры Лукашэнкі мастак рашуча выступаў супраць яе.

Адным з найбольш запамінальных перформансаў Алеся Пушкіна стаў «падарунак прэзідэнту», дзе ён прывёз да Адміністрацыі Лукашэнкі тачку з гноем і ўсадзіў сахор у партрэт Лукашэнкі на ім.

Пушкіна шмат разоў арыштоўвалі за патрыятычныя погляды. Адной з апошніх і найбольш запамінальных акцый мастака стаў пратэст каля крамы ў Крупках супраць русіфікацыі. Ён выступаў за далучэнне Беларусі да NATO, незалежную краіну, дзе будзе панаваць свая, беларуская мова, і не будзе расейскіх войскаў.

На Аршаншчыне Алесь Пушкін быў незьлічоную колькасьць разоў. Прымаў удзел у розных выступленьнях, сустрэчах, быў госцем фэсту ў гонар Аршанскай бітвы на Крапівенскім полі.

Вечная памяць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гадавіна па Пушкіну

Год таму пры нявысветленых абставінах за кратамі памёр выбітны мастак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение