Некалькі палітычнаматываваных судоў у нашым рэгіёне заўважылі журналісты незалежных выданняў. Так, на тыдні ў Талачынскім судзе мусіў прайсці адміністратыўны працэс над Аннай Хадневіч. Раней - яшчэ ў 2021 годзе - яе прысуджаліт да "хіміі" за абразу суддзі, якая выносіла падобныя пастановы. А цяпер абвінавачваюць у нейкім экстрэмізме.
У Оршы таксама на тыдні мусілі асудзіць двух чалавек, але іх прозвішчы не вядомыя.
Затое, канал "Витебск, я гуляю" (прызнаны экстрэмісцкім) паведаміў, што на прайшоўшым тыдні ў Оршы мусілі судзіць Інну Крукаву - начальніцу міжраённага аддзялення "Белсаюздрук". Яе справа не палітычныя. Вінавацяць жанчыну ва злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. А звярнулі на яе ўвагу журналісты, бо ў 2020 годзе яна ўзначальвала участковую выбарчую камісію.