06:00

+11

5 м/с

991 гПа

09:00

+10

5 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+11

6 м/с

996 гПа

18:00

+10

5 м/с

996 гПа

Рэгіён, Грамадства

Каманіна, суды і ліквідацыя

15.09.2024 10:14

2289 праглядаў, 0 каментароў

Паспрабавалі высветліць чаму ліквідуецца Дубровенскае пралпрыемства «Каманіна»

Каманіна - дастаткова вялікая і вельмі старая гаспадарка, цэнтар яе знаходзіцца ў вёсцы Дабрынь Дубровенскага раёна. У 2019 годзе мясцовая газета вельмі расхвальвала прадпрыемства і называла яго лідарам па вырошчванні льну. Але на днях стала вядома, што прадпрыемства ліквідуюць і далучаюць да суседняй гаспадаркі пад назвай "Герой". Відавочна, што паспяховую гаспадарку ліквідоўваць не будуць.

Сітуацыя на Каманіна, відавочна, была ахавай. У чэрвені былы дырэктар прадпрыемства, нават, судзіўся з выканкам з-за нявыплаты яму грошай - тады ў якасці дырэктара ўпамінаўся малады ўраджэнец Горак Віталь Салянік. У мінулым годзе дырэктар сам ледзь не патрапіў пад суд. Пракуратура падазравала дырэктара ў крадзяжы зерня, але ў выніку пад суд патрапілі намеснік кіраўніка гаспадаркі і галоўны аграном: Шкрэдаў Андрэй і Рузіеў Рустам. Па версіі суда, яны скралі 136 тонаў пшаніцы і 27 тонаў рапса за што атрымалі 6 і 3 гады калоніі. Кіраўнік гаспадаркі пад суд не патарпіў.

Цікава, што зараз кіраўніком "Каманіна" на сайце Дубровенскага выканкаму пазначаны Калько Аляксандар Іванавіч. Яго біяграфія таксама не абыйшлася без судоў. У 2018 годзе ён узначальваў іншую гаспадарку Дубровенскага раёна і быў асуджаны па карупцыйным артыкуле разам са сваім бухгалтарам. Калько тады больш за 6 месяцаў адседзеў у ІЧУ, яму гэта залічылі, таксама ўлічылі кепскі стан здароўя і хаця далі рэальны тэрмін і тут жа выпусцілі на волі. А цяпер чалавек, які быў асуджаны ўзначальвае гаспадарку, якую ліквідуюць.

На фота: суд 2018 года над Калько і бухгалтарам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Каманіна, суды і ліквідацыя

Паспрабавалі высветліць чаму ліквідуецца Дубровенскае пралпрыемства «Каманіна»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение