Напрыканцы мінулага тыдня Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Шклоўскі раён. За дзень да таго, ён прызначыў туды старшынём выканкаму былога міністра сельскай гаспадаркі. А пасля Шклоўскага раёна картэж паехаў у раён Аршанскі, дзе Лукашэнка заехаў на агракамбінат Юбілейны. У абодвух выпадках не зусім зразумела мэта паездкі (калі гэта не проста турызм, каб паглядзець што і як на сельскагаспадарчых прадпрыемствах), бо аніякіх важных заяваў, аніякіх важных рашэнняў не было выказана.
З іншага боку, некаторыя аналітыкі гавораць, што гэат можа быць старт выбарчай кампаніі. У наступным годзе павінны прайсці прэзідэнцкія выбары і, магчыма, што паездкі прызваныя паказаць актыўнасць Лукашэнкі на фоне ўсё большых размоваў пра стан яго здароўя.