Рашэннем улады Алесь Віктаравіч Бяляцкі стаў нашым земляком - зараз ён адбывае тэрмін у Горацкай калоніі. Хаця нарадзіўся Бяляцкі ў беларускай сям'і ў далёкай Карэліі. Ужо потым яго бацькі вярнуліся ў Беларусь дзе Алесь і распачаў грамадскую дзейнасць яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя.
Алесь Бяляцкі быў дэпутатам Мінскага гарадскога Савету дэпутатаў, дырэктарам музея Максіма Багдановіча, але ў 1996 годзе кінуў гэта ўсё для дапамогі першым палітвязняў - ён стварыў праваабарончы цэнтар "Вясна". За шмат гадоў правабарончай дзейнасці правабаронца атрымліваў шмат прэміяў і ўзнагародаў, у тым ліку Нобелеўскую прэмію міра, але ў Беларусі за тую ж дзейнасць ён атрымліваў турэмныя тэрміны. Сёняшні тэрмін - 10 гадоў калоніі - ён атрымаў за дапамогу ахвярам рэпрэсіяў, што ўлады палічылі фінансаваннем масавых безпарадкаў.
Сёння Нобелеўскаму лаўрэату спаўняецца 62 гады і ён працягвае адбываць тэрмін у Горках. Да правабаронцы не пускаюць адваката, рэгулярна змяшчаюць у камеры турэмнага тыпу - асобны від пакарання ўнутры калоніі, пазбаўлялі перадачаў і ўвогуле ўлады ствараюць яму дадатковыя складанасці. Але вы можаце падтрымаць Алеся Бяляцкага лістом па адрасе: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16.