09:00

+2

2 м/с

1010 гПа

12:00

+6

3 м/с

1010 гПа

15:00

+10

3 м/с

1009 гПа

18:00

+8

3 м/с

1009 гПа

21:00

+4

3 м/с

1009 гПа

Рэгіён, Грамадства

Не ў крымінале

16.10.2024 21:00

196 праглядаў, 0 каментароў

Аршанчына больш не славіцца бандытызмам.

Дзяржаўнае агенцтва Белстат падвяло вынікі крымінальных зводак за апошнія пяць гадоў. «Сумная» навіна для аматараў расказваць стэрэатыпы пра Воршу — Аршаншчына не ўваходзіць у спіс найбольш крымінальных рэгіёнаў Беларусі.

За апошнія пяць гадоў, паводле звестак Белстата, злачыннасць знізілася ў Віцебскай і Мінскай абласцях. А вось у астатніх рэгіёнах яна павялічылася.

Больш за ўсё злачынствы адзначаліся ў Асіповіцкім (Магілёўская вобласць) і Добрушскім (Гомельская вобласць) раёнах. У гэтых рэгіёнах у 2023-м на кожныя 100 тыс. жыхароў фіксавалі больш за 1450 злачынстваў. Гэта ў паўтара раза вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Трэцяе месца ў рэйтынгу заняў яшчэ адзін раён Магілёўскай вобласці — Клічаўскі — з паказчыкам 1386 злачынстваў на 100 тыс. чалавек.

Зрэшты, Аршанскі не з’яўляецца і зусім спакойным, прынамсі, не ўваходзіь у тройку найменей крымінальных. Туды ўвайшлі тры заходнія раёны Віцебскай вобласці: Шаркаўшчынскі (478 злачынстваў на 100 тыс. чалавек), Докшыцкі (553) і Глыбоцкі (601).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не ў крымінале

Аршанчына больш не славіцца бандытызмам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение