У 29-м туры першынства краіны ў І лізе «Ворша» прыме на гарадскім стадыёне «Ліду». Супернікі аршанцаў ідуць на 8-м месцы, у чырвона-белых на тры пункты больш за стартаўцаў.
Што тычыцца папярэдніх сустрэчаў, то сёлета аршанцы перагулялі «Ляду» на яе полі 1:0, тады перамогу блакітна-чорным прынёс стрэл Глеба Жалезнікава. Агулам жа, як піша старонка гісторыі і статыстыкі «Радыё Аршыца», паміж сабой «Ворша» і «Ліда» сустракаліся 45 разоў, 14 перамог маюць стартаўцы і 20 лідзяне.
Гульня пройдзе 19 кастрычніка на аршанскім цэнтральным стадыёне і пачнецца а 15-й гадзіне.