У суботу, 18 студзеня аршанскі «Вітэн» згуляе ў Гародні супраць «УУС-Дынама». Гэта будзе першая сустрэча нацыянальнага першынства пасля перапынку на адпачынак і гульні Кубку Беларусі, у якіх «Вітэн», на жаль, не дайшоў да фіналу.
У рэгулярным першынстве аршанцы з 25 пунктамі маюць 3-е месца, «УУС-Дынама» на 6-й пазіцыі і мае 19 пунктаў.
Гульня ў Гародні стартуе, а 17-й гадзіне.