У Талачынскім раёне супрацоўнікі БЭЗ Аршанскага РУУС і міжраённага аддзела ДАІ Віцебскай вобласці затрымалі грузавік Scania, за стырном якога знаходзіўся 39-гадовы беспрацоўны жыхар Талачына.
Пры аглядзе транспартнага сродку міліцыянты знайшлі звыш 18 тон лому чорнага і каляровага металаў. Суправаджальныя дакументы на груз кіроўца паказаць не змог.
Мужчына толькі растлумачыў, што на працягу некалькіх месяцаў збіраў і скупляў лом для далейшага перапродажу яго брат — таксама беспрацоўны 38-гадовы жыхар Талачына.
Метал сканфіскавалі, у адносінах мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя аўтамашыны. У адносінах да яго брата складзены матэрыял за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.