Вечарам 12 лютага ў раённую службу МНС паступіў званок пра пажар у прыватным драўляным доме па вуліцы Ветэранаў у вёсцы Барсеева Лёзненскага раёна.
Па прыездзе выратавальнікі знайшлі адным з пакояў гаспадара, пенсіянера 1953 года нараджэння , -- на жаль, ужо не жывога. Агнём знішчаны дах, сцены, перакрыцці, мэбля і іншая маёмасць.
Дакладную прычыну пажару ўстановяць спецыялісты. Часта прычынай узгарання становіцца няспраўная электраправодка. Але найчасцей у такіх сітуацыях адыгрывае ролю «чалавечы фактар»: ахвярамі становяцца людзі, якія пражываюць адны і могуць дапусціць неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём.