15:00

-5

5 м/с

1013 гПа

18:00

-6

3 м/с

1012 гПа

21:00

-9

3 м/с

1012 гПа

00:00

-10

3 м/с

1012 гПа

03:00

-11

2 м/с

1013 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Грошы — толькі з дазволу

17.02.2025 11:33

238 праглядаў, 0 каментароў

Мантачыў грошы на спіртное і «кашмарыў» маці.

У Талачынскім раёне 42-гадовы мужчына жыў разам з 63-гадовай маці. Ён доўга нідзе не працаваў, меў выпадковыя заробкі. Грошы марнаваў на алкаголь. Складаўся на ўліку ў лекара-нарколага. П’яным ён правакаваў канфлікты са сваёй маці, яна неаднаразова звярталася па дапамогу да міліцыі.

Пры гэтым мужчына не ўдзельнічаў у аплаце камунальных паслуг і іншых бытавых выдаткаў.

«Жанчына-пенсіянер вымушана была ўтрымліваць дарослага сына за кошт сваёй пенсіі, а таксама несці ўсе выдаткі, у тым ліку звязаныя з наступствамі злоўжывання сынам спіртнымі напоямі», — адзначылі ў пракуратуры Віцебскай вобласці.

Суд задаволіў заяву пракурора Талачынскага раёна і абмежаваў мужчыну ў дзеяздольнасці — пазбавіў права здзяйсняць здзелкі па распараджэнні маёмасцю, атрымліваць зарплату, пенсію і іншыя даходы, распараджацца імі без згоды папячыцеля, за выключэннем права здзяйсняць дробныя бытавыя здзелкі.

Рашэнне суда набыло законную моц.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Грошы — толькі з дазволу

Мантачыў грошы на спіртное і «кашмарыў» маці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение