15:00

-5

5 м/с

1013 гПа

18:00

-6

3 м/с

1012 гПа

21:00

-9

3 м/с

1012 гПа

00:00

-10

3 м/с

1012 гПа

03:00

-11

2 м/с

1013 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Уратаваў маму з агню

12.02.2025 17:03

482 прагляду, 0 каментароў

У аграгарадку Елькаўшчына Круглянскага раёна здарыўся пажар. Ахвярай стала пенсіянерка

Каля поўдня 12 лютага ў раённую службу МНС паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў аграгарадку Елькаўшчына. Суседзі патэлефанавалі ратавальнікам, калі ўбачылі адкрыты агонь у вокнах жылля 79-гадовай жанчыны.

Маёмасць пенсіянеркі ўдалося выратаваць толькі часткова: пажарам пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме. Аднак яшчэ да прыбыцця пажарных 54-гадовы сын паспеў вынесці з палаючай хаты сваю маці.

Сын гаспадыні пражываў асобна, але практычна штодня прыходзіў дапамагчы ёй па гаспадарцы. Пратапліваючы паравы кацёл у прыбудове, мужчына адчуў пах дыму. Кінуўшыся ў дом, дзе ўжо пачынаўся пажар, сын убачыў маці, якая ляжала на падлозе, і вынес яе на вуліцу. Пенсіянерка надыхалася прадуктамі гарэння, атрымала апёкі. Яна шпіталізаваная, за жыццё пацярпелай змагаюцца ўрачы.

Паводле папярэдніх звестак, да пажару магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Уратаваў маму з агню

У аграгарадку Елькаўшчына Круглянскага раёна здарыўся пажар. Ахвярай стала пенсіянерка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение