Працягваецца чэмпіянат Беларусі ў міні-футболе. У мінулым туры «Вітэн» скарыстаўся паразай «Мінска», разграміў ЦКК і выйшаў на першае месца ў рэгулярным першынстве.
Набліжаецца другі этап спаборніцтваў, а пакуль аршанцы паспрабуюць застацца на першай пазіцыі ў «рэгулярцы». Супернік — сталічны «Дарожнік», які адчайна спрабуе прабіцца ў другі этап.
Сустрэча «Вітэн» — «Дарожнік» адбудзецца 23 лютага ў Воршы ў спартовым комплексе на вуліцы Шаўчэнкі за Лядовым палацам. Пачатак гульні, а 19:30. Квіткі ў касах комплексу.