21:00

-3

5 м/с

995 гПа

00:00

-4

3 м/с

996 гПа

03:00

-4

4 м/с

996 гПа

06:00

-5

3 м/с

995 гПа

09:00

-3

6 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

Поўная перамога ў Светлагорску

18.02.2025 16:01

1656 праглядаў, 0 каментароў

«Вітэн» не заўважыў суперніка на поўдні.

Выправа аршанскага міні-футбольнага клуба ў Светлагорск прайшла вельмі лёгка і дазволіла аршанцам падняцца на першае месца ў рэгулярным першынстве, скарыстаўшыся тым, што аступіўся «Мінск».

У гасцях у ЦКК «Вітэн» адразу пачаў паводзіць сябе як дома. Ужо на 3-й хвіліне Жыгалка загнаў першы гол у браму гаспадароў. Калі на 9-й хвіліне брамнік аршанцаў Змысля неспадзявана правёў мяч у сваю браму, лік быў ужо 3:0 на карысць энергетыкаў.

У далейшым праблем ужо не паўставала. Тры галы Разуванава, два Сініцкага, па адным дакладным стрэле Рагавіка і Балдзіна. Пры гэтым для Уладзіміра Разуванава адзін з галоў стаў 50-м у складзе «Вітэна».

Перамога 8:1 вывела чырвона-чорных на першую пазіцыю ў табліцы. Да завяршэння рэгулярнага першынства застаецца восем тураў, але ўжо ясна, што аршанцы будуць удзельнікамі вырашальнай стадыі, дзе каманды павядуць змаганне за медалі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Поўная перамога ў Светлагорску

«Вітэн» не заўважыў суперніка на поўдні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение