06:00

-10

2 м/с

1014 гПа

09:00

-10

1 м/с

1014 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

1 м/с

1010 гПа

18:00

-5

2 м/с

1009 гПа

Орша, Спорт

Фестываль фінішаваў

10.02.2025 21:49

181 прагляд, 0 каментароў

Вядомыя ўсе пераможцы і медалісты.

Скончыўся традыцыйны шахматны фестываль у Воршы. Цягам тыдня таленавітыя юныя і дасведчаныя сталыя шахматысты змагаліся за перамогу ў розных катэгорыях турніру. Пара падвесці вынікі і назваць пераможцаў.

У рапідзе (хуткіх шахматах) перамога дасталася беларусу Віталю Цецераву, ён набраў 8 пунктаў. Па 7,5 пунктаў набралі Максім Царук і Міхаіл Спіжарны, якія сталі прызёрамі.

У турніры «А» ў класічных шахматах з падлікам рэйтынгу FIDE не было роўных аршанцу Вячаславу Зарубіцкаму. Міжнародны майстар перамог з 7 пунктамі на рахунку і апярэдзіў паводле дадатковых паказнікаў прадстаўнікоў Менску Міхея Навуменку і Ксенію Зелянцову. Аршанец Макар Навуменка стаў 22-м, яшчэ адзін наш зямляк Захар Шуляк стаў 26-м з 89 удзельнікаў.

У турніры «B» Аляксандар Баркоўскі з Менску стаў пераможцам. Аршанцы: Мікіта Асінскі на 7-м, Канстанцін Харкевіч 9-м, Дзяніс Глебаў 17-м, Надзея Краўчанка 25-м, Іван Васільеў 27-м, Макар Новікаў 31-м, Варвара Крыштафовіч 36-м.

У турніры «C» не знайшлося роўных расейцу Аляксандру Тропіну. Аршанцы: Давід Аруцюнян 15-ы, Мацвей Кулікоў 26-ы, Дзмітрый Белавусаў 31-ы, Данііл Серакоў 33-і, Міхаіл Сідаровіч 34-ы, Ілля Касінец 35-ы.

У турніры «D» перамогу святкаваў віцяблянін Арцём Астапенка. Аршанцы: Алеся Вевель 14-я, Паліна Дубоўская 21-я, Кірыл Канановіч 26-ы, Арына Куцко 30-я, Ягор Дарафейкін 31-ы, Глеб Готаў 32-і, Уладзіслаў Ільянкоў 33-і.

У турніры «E» першым стаў Кірыл Жук з Гомля. Аршанцы: Аляксандр Цвяткоў 35-ы, Аляксей Сапроненка 37-ы, Арцём Кабаеў 38-ы, Платон Коўш 41-ы, Аляксей Каваленя з Барані 43-і, Аляксей Сіцькоў 46-ы, Павел Бразгуноў 47-ы, Валерыя Міхайлава з Барані 48-я, Вера Піскунова 49-я, Стэфанія Воранава 52-я, Глеб Жалязняк 53-і, Уладзіслаў Ільянкоў 56-ы (не скончыў турнір).

У турніры «F» мянчук Ян Брусіненка стаў першым. Аршанцы: Радзівон Кавалеўскі 19-ы, Лідзія Наскова 20-я, Яўгенія Палякова 22-я, Савелій Лапцінскі 23-і, Цімафей Пракапенка 25-ы, Раман Болбас 26-ы, Аляксандар Эльканаў 27-ы, Мікіта Болбас 28-ы, Сцяпан Будкевіч 29-ы, Арцемій Ляховіч 30-ы.

Здымкі арганізатараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фестываль фінішаваў

Вядомыя ўсе пераможцы і медалісты.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение