Два падлеткі з Талачына ў электрычцы з Воршы разбілі акно ў тамбуры вагона. Навучэнцы аднаго з каледжаў Воршы адзначылі дзень нараджэння сябра і накіраваліся дадому ў Талачын на электрычцы.
Па дарозе адзін з хлопцаў стэлефанаваўся са сваёй сяброўкай, але размова не атрымалася — на глебе рэўнасці яны пасварыліся. Пад’язджаючы да Талачына, раззлаваны малады чалавек урэзаў кулаком па шкле рассоўных дзвярэй тамбура вагона.
Ужо ў Талачыне хлопцы мацюкаліся ў аўтобусе і зрывалі з панэляў малаткі для аварыйнага разбіцця шкла. Кіроўца зайшоў у салон, але ў гэты момант буяны сілай адчынілі ўваходныя дзверы і ўцяклі. Доўга хавацца, зрэшты, ім было не наканавана — хуліганаў аператыўна затрымалі супрацоўнікі міліцыі.