На Вялікдзень аршанцы маглі бачыць у горадзе незвычайную жывёлу. Незвычайную для горада. Прама па цэнтры гуляў лось. Падобна на тое, што жывёла зайшла ў горад з боку Гразілаўкі. Як мінімум тры разы фарсіравала Аршыцу, праз плот агледзела тэрыторыю «Чырвонага барацьбіта». І потым сыйшла ў раён Задняпроўя.
У гэтым годзе лосі сталі рэальнай праблемай. Яны сталі прычынай, як мінімум, дзвюх аварыяў. Адна з якіх ледзь не скончылася трагедыяй. У іншым выпадку лось напаў на аўтамабілі. Але, каб лось настолькі глыбока заходзіў да чалавека — такое ўпершыню.