Доступ да байнэту з-за мяжы абмяжуюць з 19:00 24 сакавіка да 23:59 25 сакавіка. Гэта значыць, што калі вы не ў Беларусі, то, хутчэй за ўсё, не зможаце адкрыць некаторыя беларускія рэсурсы.
Гэта робіцца ў адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтру. "Гэта мера выклікана неабходнасцю абароны ад патэнцыйных пагроз аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем", - паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы хостынг-правайдэр hoster.by.
Нагадваем, што 25 сакавіка а 12.00 пачнецца чарговая цырымонія ўступлення на пасаду Аляксандра Лукашэнкі.