09:00

+7

4 м/с

992 гПа

12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

994 гПа

21:00

+7

3 м/с

995 гПа

Орша, Грамадства

Да лора не патрапіць

25.03.2025 16:30

1256 праглядаў, 0 каментароў

Пра праблемы з лекарамі ў Оршы распавялі мясцовыя карыстальнікі ТыкТока. Там ужо некалькі соцень каментароў на гэтую тэму.

Мясцовы жыхар больш за тыдзень цярпеў боль у вушах. Калі зразумеў, што само не пройдзе, накіраваўся да доктара ў новую паліклініку на Магілёўскай. Але патрапіць на прыём так і не атрымалася — бліжэйшы запіс да лора магчымы толькі ў траўні. «Каб вы разумелі, сёння 24 сакавіка», — растлумачыў ён сітуацыю ў сваім відэа ў ТыкТоку. І дадаў, што яму параілі ісці ў платную. «Я першы раз чую, каб у нас у Беларусі была платная медыцына, — шчыра здзівіўся аршанец. — Я даўно да лекараў не звяртаўся, а дзе яны ўсё падзеліся?»

Гэта відэа набрала ўжо больш за 80 тысяч праглядаў і больш за 400 каментароў.

Людзі пішуць, што падобныя праблемы ёсць у Оршы з рознымі медыцынскімі спецыялістамі: анколагам, неўролагам, уролагам, дзіцячым урачом.

«У трэцяй паліклініцы таксама паловы лекараў няма», «а яшчэ могуць страціць у лякарні накіраванне хуткай дапамогі, пакуль будзеш сваю чаргу ў прыёмным аддзяленні чакаць», «у шостай паліклініцы праходзіла медкамісію, дык пакуль сядзела ў 312 кабінет, аж блага стала, вентыляцыі зусім няма ніякай, усё закаркава».

«Гэта трэба паглядзець тым, хто крычыць, што з медыцынай у краіне ўсё на вышэйшым узроўні», — напісаў адзін з карыстальнікаў ТыкТока.

«З экрана ўсё цудоўна і нешта вырашаюць быццам, а на самой справе людзі бягуць туды, дзе можна жыць лепш», — адзначыў іншы.

Некаторыя давалі парады браць талоны загадзя анлайн, прасіць накіраванне ў тэрапеўта ў бальніцу Сямашкі або проста пажаваць жуйку, і ўсё пройдзе (маўляў, так лор падказаў).

Але было і такое: «Даведаецца пра гэта наш прэзідэнт, мала не падасца!»

Orsha.eu на мінулым тыдні пісаў, што ў паліклініках Оршы па тэлевізарах будуць паказваць песні ваенных гадоў у выкананні медработнікаў, абсталююць патрыятычныя выставы і інсталяцыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Да лора не патрапіць

Пра праблемы з лекарамі ў Оршы распавялі мясцовыя карыстальнікі ТыкТока. Там ужо некалькі соцень каментароў на гэтую тэму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение