Тэма затрымання банды пяцярых аршанцаў у Гомельскай вобласці каторы дзень застаецца рэзананснай. Нагадаем, што гаворка ідзе пра банду, якая абкрадала фуры са спячымі кіроўцамі. Праз некалькі дзён пасля таго як пра затырманне банды з'явілася афіцыйная інфармацыя, выданне "Наша Ніва" (прызнанае экстрэмісцкім) спасылаючыся на ўласныя крыніцы, паведаміла, што быў затрыманы і супрацоўнік Докшыцкага РАУС, які "крышаваў" банду як амаль землякоў. Ён - родам з Талачына, яны - родам з Оршы. Па інфармацыі "Нашай Нівы" капітан міліцыі ў тым ліку і сам удзельнічаў у некаторых вылазках бандытаў на трасы рэгіёна. Называла выданне і прозвішча магчымага падазраванага - капітан Міхаіл Згірскі. А таксама паведамляла, што міліцыянта "здалі" ўдзельнікі банды, а пасля такога затрымання ў Докшыцкім РАУС адбыліся кадравыя змены. Пры гэтым, афіцыйнага падцверджання гэтай інфармацыі не было, што дастаткова лагічна.
Учора вечарам - сёння раніцай (23-24 траўня) на праўладных старонках у сацыяльных сетках пачалі з'яўляцца абвяржэнні гэтай інфармацыі, што праўда, без падрабязнасцяў. Але афіцыйнай рэакцыі ад міліцыі па стане на 8 раніцы 24 траўня так і не з'явілася. Падобна, што гісторыя будзе мець працяг.