Гісторыя гэтане толькі трагічная, але і пра ўзаемадзенні палоў, адпаведна, з налётам рамантыкі. Мінчанін прыехаў да сваёй сяброўкі ў госці ў Чашнікі. Відавочна, што яны былі не проста сябрамі. Бо калі 15 чысла вечарам паміж імі ўзнікла сварка, то яна вырасла да таго, што мужчына разбіў вой тэлефон ды яшчэ і парваў пашпарт. Відавочна, што такая эмацыйная сварка паміж чужымі, хай і знаёмымі людзьмі адбыцца не магла.
Тады пад час сваркі знаёмыя і бачылі яго жывым апошні раз. А на наступны дзень 30-гадовага мінчаніна знайшлі на чыгунцы. Заўважыў яго машыніст пасажырскага цягніка Лепель-Орша, які прыбывае ў Чашнікі каля 20-40. Праўда, з паведамлення міліцыі напрамую не вынікае, што менавіта гэты цягнік яго і забіў. Хаця на целе былі знойдзеныя відавочныя сляды смерці па прычыне патрапляння пад цягнік.