Некалькі год таму можна было б сказаць, што гэта незвычайнае затрыманне. Асобныя міліцэйскія паблікі паведамілі пра затрыманне 31-гадовага жыхара Полацка Іллю Мацэвушава. Прычына - негатыўны каментар у дачыненні памерлага на мінулым тыдні начальніка Аршанскага РАУС Сяргея Барвянкова.
Нажаль, гэтае затрыманне не незвычайнае. Калі ў 2021 годзе жыццё забагубствам скончыў начальнік аршанскага міліцэйскага наркакантролю Руслан Кавальчук, то тады па краіне прайшла невялікая хваля затрыманняў у сувязі з каментарамі пра яго смерць.
Пакуль правабаронцы паведамілі пра адно затрыманне ў сувязі са смерцю Барвянкова. Але практыка паказвае, што гэта таксама можа пераўтварыцца ў хвалю.