Судзілі аршанцаў на поўдні краіны таму, што і злачынствы яны рабілі на поўдні. Гаворка ідзе пра той выпадак калі банда складзеная з аршанцаў абкрадала фуры на паўднёвых трасах краіны. Асноўная магістраль на якой работала банда - Брэст-Гомель. Мужчыны ад 34 да 51 года адсочвалі фуры ў якіх кіроўцы спалі і па ціхаму ўскрывалі ды кралі тавары. Такім чынам атрымалася скрасці: сыры, мяса, нейкую малочную прадукцыю і, нават, матрасы. Акрамя таго, злівалі з бакаў грузавікоў паліва.
Агулам за некалькі ходак удалося накрасці тавараў на суму ў 25.000 рублёў. Прадавалі скрадзенае ў Смаленску.
Сёння стаў вядомы прыгавор для аршанцаў. Толькі адзін удзельнік банды атрымаў рэальны тэрмін, бо быў раней шматразова судзімы. Яго асудзілі на 4 гады ўзмоцненага рэжыму. Астатнія чатыры вора атрымалі ад 2 да 4 гадоў умоўна. Акрамя таго усім удзельнікам далі штрафы, а машына на якой рабіліся налёты канфіскаваная.