Нечаканы працяг атрымала справа пра якую на днях паведамляла прэс-служба МУС. Гаворка ідзе пра банду, якая ў Гомельскай вобласці рабавала фуры. Пяцёра аршанцаў ноочу выязжалі на трасы, знаходзілі дальнабойшчыкаў якія спалі і, пакуль кіроўца спаў, ускрывалі машыну ды забіралі тавар, бывала, што яшчэ і злівалі паліва.
Сёння раніцай выданне "Наша Ніва" (прызнанае экстрэмісцкім) выдала новыя акалічнасці справы. Паводле "Нашай Нівы", банда працавала не сама па сабе. Кіраваў іхнымі дзеяннямі ў тым ліку супрацоўнік Докшыцкага РАУС - капітан Міхаіл Згірскі. Родам ён з Талачына і быў знаёмы з аршанцамі-удзельнікамі банды. Паведамляецца, што ён не толькі даваў наводкі, але перадаваў інфармацыю пра хаду следства, а час ад часу і сам удзельнічаў у налётах. Здалі яго самі падзельнікі і Згірскі быў адразу ж затрыманы.
Акрамя Згірскага пацярпелі і іншыя супрацоўнікі міліцыі з Докшыцаў. Там памянялі кіраўніцтва РАУС ды адхілі ад працы многіх міліцыянтаў.
Афіцыйнага падцверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.