Вельмі непрыемны момант адбыўся на Ўсходняй. Маршрутка ледзь не збіла людзей на пешаходным пераходзе.
Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Міру. Кіроўца маршруткі праігнараваў патрабаванне святлафора і праехаў на чырвонае святло, якое забараняе рух. Гэта пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі.
Супрацоўнікі ДАІ выкрылі парушальніка і прыцягнулі яго да адміністрацыйнай адказнасці. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 6 базавых велічыняў з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на 1 год.