Мы сёння ведаем Томаша Зана як малавядомага пісьменніка 19-га стагоддзя. Большую частку жыцця ён не меў дачынення да Аршаншчыны. У адрозненні ад большасці герояў нашых краязнаўчых ролікаў, Томаш Зан не нарадзіўся на Аршаншчыне, а памёр. Ды і апынуўся ў нашых краях ён, можна сказаць, не па сваёй волі, а па волі лёсу і сяброў.
Мы ведаем яго як малавядомага пісьменніка, але гэта далёка не ўсё чым займаўся гэты чалавек. Яго можна назваць чалавекам эпохі Адраджэння. Чалавек, які меў шмат талентаў, займаўся адначасова шмат якімі справамі і дасягаў у многім поспеху. А пісьменніцтва - гэта занадта спрошчаныя веды пра рэальна вялікага чалавека - Томаша Зана.