Учора - 19 снежня - каля вёскі Асінаўка Дубровенскага раёна пацярпела пешаходка 1941 года нараджэння. ДАІ апісвае сітуацыю прыблізна так: жанчына ішла па ўзбочыне папутна аўтамабілям. То бок, такая прагулка не адпавядае правілам дарожнага руху - пешаход павінен ісці тварам да аўтамабіляў, каб бачыць іх. У выніку на сталую жанчыну наехаў аўтобус і, прадказальна, жанчына атрымала траўмы.
Калі ж паглядзець на фотаздымак, які публікуе ДАІ, то можна пабачыць - дарога не пачышчаная ад снегу і па другім баку дарогі жанчына проста не магла прайсці. То бок, пешаход, канешне, была вінаватая ў аварыі, але ж не парушыць іх яна не магла.