Рэкламная аб’ява аб вялізных заробках 55-гадовая жыхарка Воршы знайшла ў адной з сацыяльных сетак. Пад спасылкай звязалася з чалавекам, які назваўся крыптааналітыкам. Ёй трэба было ўкласці свае грошы ў крыптавалюту і затым забраць набеглыя працэнты, піша абласная міліцыя.
Пасля таго, як аршанка пагадзілася паўдзельнічаць у такім прыбытковым бізнэсе, раптам аказалася, што наяўных у яе грошай зусім не дастаткова.
Варта адзначыць, што сваякі пацярпелай спрабавалі адгаварыць яе ад падобнага заробку, але абяцанні хуткага ўзбагачэння ад пераканаўчага «куратара» аказаліся мацнейшымі за здаровы глузд.
Жанчына адчула рызыку і адправілася афармляць заяўкі на крэдыты адразу ў некалькі банкаў. Атрымаўшы крэдытныя грошы, яна перавяла іх сабе на банкаўскую картку, а затым падала аферысту звесткі для доступу да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
З рахунку бестурботнай жыхаркі Оршы тут жа было спісана больш за 23 000 беларускіх рублёў, і махляр перастаў выходзіць на сувязь. Толькі тады пенсіянерка звярнулася ў міліцыю.
Гэта чарговы факт падману, на які ў адной толькі Воршы трапляюцца стала.