Міліцыя паведамляе, што кіроўца гэтым займаўся цэлы месяц. Кожны дзень перад зменай ён зліваў крыху паліва ў каністру і прывозіў дадому.
Так паступова ён "назбіраў" 310 літраў. Скрадзенае ацэньваецца на суму больш за 750 рублёў.
Паліва, як і водзіцца, было афарбаваным, так што гэтаму чалавеку зараз не адкруціцца.
На здымках, апублікаваных міліцыяй, бачныя каністры з гаручым, а таксама прыстасаванне, з дапамогай якога кіроўца зліваў паліва.