Як мы раней паведамлялі, у аварыі пацярпелі тры аўтамабілі - «Lada Vesta», «BMW» і «Ford Focus». Бяды нарабіў чацвёрты аўтамабіль, які вяла нецвярозая кіроўца.
43-гадовая жанчына за стырном «Mercedes-Benz», рухаючыся па вуліцы Магілёўскай, у раёне дома №2 выехала на паласу сустрэчнага руху і справакавала сутыкненне з іншымі транспартнымі сродкамі - тры аўтамабілі літаральна раскідала па мосце цераз Днепр.
Паводле відавочцаў, пацярпелі ўсе чатыры машыны. Але тая, з-за якой усе здарылася, не спынілася на месцы аварыі і даехала да дзіцячага парка “Казачная краіна”. Супрацоўнікі аршанскай ДАІ затрымалі затрымалі кіроўцу на вуліцы Карла Маркса і адвезлі ў медустанову для асведчання. Высветлілася, што жанчына была нецвярозая: аналіз паказаў 0,96 промілле пароў эцілавага спірта на выдыху паветра.
У дачыненні да кіроўцы «Mercedes-Benz» складзена 3 пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях. Аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы.