09:00

+7

4 м/с

992 гПа

12:00

+8

6 м/с

992 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+8

3 м/с

994 гПа

21:00

+7

3 м/с

995 гПа

Орша, Здарэнні

Зацьменне ў Воршы

26.03.2025 07:30

1155 праглядаў, 0 каментароў

У нашым горадзе 29 сакавіка чакаецца ўнікальная з’ява.

На тэрыторыі Беларусі ў суботу, 29 сакавіка, адбудзецца нешараговая прыродная з’ява, непасрэдна звязаная з космасам.

Як паведамілі аўтары падкасту «Праз космас», нас чакае частковае сонечнае зацьменне, якое будзе бачнае ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне.

Прычым зацьменне можна ўбачыць у любой частцы Беларусі, але ў розны час. Да прыкладу, у Віцебску яго ўбачаць, а 14:41, а ў Магілёве на хвіліну раней. У Берасці ж у 14:31 суботы.

А як у Воршы? Астраномы называюць дакладныя лічбы па нашым горадзе. У Воршы частковае зацьменне Сонца пачнецца ў 14:10 і будзе доўжыцца да 15:11. Максімум зацьменне дасягне ў 14:41, калі Месяц закрые 3,89% Сонца.

Аршанскае зацьменне пры гэтым не самае моцнае ў краіне. Яно будзе большым за магілёўскае, дзе закрыецца 3,1% Сонца, але меншым за віцебскае, дзе Сонца апынецца ў ценю на 5%. Самае ж значнае з абласных гарадоў зацьменне напаткае Гародню — ажно 7,1%.

Найлепшае месца для назірання агулам — поўнач Канады і паўвостраў Лабрадор, дзе максімальная фаза зацьмення дасягне цэлых 93.61%.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Зацьменне ў Воршы

У нашым горадзе 29 сакавіка чакаецца ўнікальная з’ява.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение