Як мы пісалі раней, на панядзелак 24 сакавіка па нашым рэгіёне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. І вецер яшчэ ў першай палове дня пачаў праяўляць сваю разбуральную моц.
У першай палове дня кое-дзе ўжо былі заўважаныя паваленыя дрэвы. А на вуліцы 1 Мая на скрыжаванні з вуліцай Шаўчэнка вецер заваліў светлафор. І хаця рух на гэтым скрыжаванні не надта вялікі, усё ж цяпер кіроўцам варта быць уважлівымі. Ды і не факт, што непагадзь хутка супакоіцца...