Старшыня КДК Віцебскай вобласці Уладзімір Уладзіміравіч Гадзяцкі правёў выязны прыём і прамую лінію з жыхарамі Аршанскага раёна.
Хутка ўдалося вырашыць некалькі праблем. Напрыклад, аднаго пацыента паскорана накіравалі на абследаванне з дапамогай халтэра ў паліклініку па месцы жыхарства, а іншаму прапанавалі рэабілітацыю пасля складанай аперацыі ў "Віцебскім абласным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны "Юрцава".
Для вырашэння астатніх праблем былі дадзены даручэнні, а іх выкананне будуць кантраляваць - паведамляе КДК.
Таксама жыхары Аршанскага раёна паскардзіліся на праблемы добраўпарадкавання горада, навядзення парадку на воінскім пахаванні, дзейнасці прадпрыемстваў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ўстановы культуры раёна.
Шкада, што такія простыя і зразумелыя праблемы не вырашаюцца на месцы аператыўна без прыезду буйных кіраўнікоў з вобласці.