06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Нашыя вынікі

31.12.2014 07:34

2299 праглядаў, 10 каментароў

Напрыканцы году падводзім вынікі працы сайту

Новы год - ідэальная магчымасць падводзіць вынікі мінуўшага году і строіць планы на будучыню. Паспрабуем падвесці вынікі і мы.

Як і ўсе папярэднія гады, у 2014-м рэйтынг сайту працягваў расці. Самым рэйтынгавым месяцам стаў лістапад - у гэты месяц сайт наведала за месяц амаль 14.000 унікальных карыстальнікаў. Сярэднесутачная наведваемасць у гэты месяц складала 856 карыстальнікаў. Яшчэ ў мінулым годзе для нас 10.000 наведвальнікаў у месяц была надта вялікая лічба, якую хацелася дасягнуць. У гэтым годзе больш за 10.000 карыстальнікаў было ў чатырох месяцах. Прычым гэта былі жнівень, кастрычнік, лістапад і снежань - месяцы другой паловы году. Такі пад'ём рэйтынгу менавіта напрыканцы году надае аптымізму на год наступны, відавочна, што рэйтынг і далей будзе расці. Цікава прасачыць тэндэнцыю росту рэйтынгу на прыкладзе снежня - у гэты месяц ва ўсіх навіновых сайтах рэйтынг апускаецца. У 2012 годзе сярэдняя наведвальнасць у суткі за снежань склала 188 карыстальнікаў, у 2013 годзе - 359, а ў 2014 - 677 карыстальнікаў у суткі.

Калі ж казаць пра паказчыкі якасныя, а не колькасныя, то адзін са значных паказчыкаў якасці - колькасць так званых "адмоваў". У інтэрнэт-статыстыцы адмовай лічыцца, калі карыстальнік зайшоў на сайт і хутка з яго выйшаў, звычайна, гэта азначае, што чалавек не знайшоў для сябе нічога цікавага. Паводле ацэнак экспертаў да якіх мы звярталіся, каб праанналізаваць сайт, наш паказчык адмоваў ад 14 да 20 адсоткаў з'яўляецца вельмі нізкім (у папулярных навіновых сайтаў гэты паказчык часта даходзіць да 50 %). А колькасць сярэдніх праглядаў на чалавека - 3,27 старонкі на чалавека - для навіновага сайта даволі высокая.

Найбольш папулярнымі артукаламі за гэты год сталі артыкулы, якія нашыя карэспандэнты напісалі для абвяржэння чутак, што масава распаўсюджваліся па горадзе - пра змяю, якая, быццам бы, ў краме Еўраопт укусіла пакупніцу (больш за 5.000 праглядаў) і пра, быццам бы, з'яўленне ў Оршы ман'яка (больш за 4,5 тысячы праглядаў). У абодвух выпадках з'яўленне абвяргаючых артыкулаў на нашым сайце вымусіла адпаведныя службы даваць афіцыйнае падцверджанне таго, што дадзеныя чуткі ўсяго толькі чуткі. Наступным па папулярнасці артыкулам стала тэкставая он-лайн трансляцыя футбольнага матчу Орша-Баранавічы, дарэчы, он-лайн са спартовых падзеяў нашага гораду мы пачалі публікаваць толькі ў гэтым годзе і плануем пашырыць колькасць такіх артыкулаў. Гэта тры самых папулярных артыкула за год - наступнымі па папулярнасці сталі артыкулы пра карупцыю чыноўнікаў у нашым горадзе і асобныя здарэнні.

Наш сайт стаў заўважным не толькі на ўзроўні гораду, але і ў медыя прасторы. Практычна ўсе папулярныя інтэрнэт СМІ краіны бралі нашую інфармацыю, як з першакрыніцы, на свае сайты.

Такія паказчыкі - гэта не толькі заслуга рэдакцыі. Вельмі важным фактарам у сучасным навіновым інтэрнэце становіцца колькасць і якасць каментароў - чым больш рэзкія каментары, тым больш якасны рэйтынг - большая праглядаемасць старонак і меньш адмоваў. Але, нажаль, у сувязі з новым законам, які ўступае ў сілу 1 студзеня рэдакцыя будзе вымушана больш прынцыпова кантраляваць і выдаляць каментары, якія парушаюць закон і нормы маралі.

Рэдакцыя шчыра дзякуе ўсім чытачам, каментатарам, блогерам, якія карысталіся нашым сайтам. Сёння сайт - гэта не толькі праца тых хто пастаўляе і апрацоўвае інфармацыю - гэта наша супольная з чытачамі праца па асвятленні навінаў нашага гораду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нашыя вынікі

Напрыканцы году падводзім вынікі працы сайту

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение