06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Значная падзея

07.01.2015 12:59

2960 праглядаў, 0 каментароў

Якая падзея ў мінулым годзе стала найбольш значнай для Оршы?

Напачатку года многія спецыялісты аналізуюць год папярэдні. Прапануем і нашым чытачам праз удзел у новым апытанні на сайце вызначыць падзею ў нашым рэгіёне, якая найбольш паўплывала на Аршаншчыну. Рэдакцыя сайту выбрала з кожнага месяца мінулага году падзеі, якія былі найбольш рэйтынгавыя ці мелі нейкія значныя наступствы. Гэтыя падзеі і ўвайшлі ў топ-12 складзеных нашай рэдакцыяй, які і прапануем ацаніць чытачам. Калі ж на ваш погляд былі іншыя значныя падзеі, якія не ўвайшлі ў наш топ, прапануем называць іх у каментарах да гэтага артыкула.

Студзень - у Оршы прайшоў міжнародны шахматны турнір, які сабраў 330 гульцоў. Пры ўсёй колькасці спартовых падзеяў году, гэтая стала найбольш масавай па прыцягненні спартоўцаў. Асабліва прыемна, што ў гэтым годзе аршанцы занялі першае месца ў камандным заліку.

Люты - самай значнай падзеяй, якая, праўда, мала ўплывае на рэгіён, але стала вельмі рэйтынгавай - забойства аршанскага таксіста грамадзянінам Расіі. Да канца году забойца быў знойдзены і зараз рыхтуецца да суда.

Сакавік - у лютым у нашым рэгіёне, як і па ўсёй краіне ішла выбарчая кампанія. Па выніках яе сфармаваны новы раённы Савет дэпутатаў, раней абіралася два Саветы - раённы і гарадскі.

Красавік - на намесніка старшыні райвыканкаму заведзена крымінальная справа. За год да справы былі далучаны яшчэ дзве крыміналкі, а пасада намесніка і зараз застаецца вакантнай.

Май - да святкавання 9 мая ў аршанскі парк Герояў была пастаўлена вайсковая тэхніка, што стварыла яшчэ адзін цікавы аб'ект у горадзе, але выклікала вялікую палеміку на старонках сайту наконт густоўнасці праэкту.

Чэрвень - Традыцыйная для ўсяго свету "Ноч музеяў" прайшла ў нашым горадзе ў новым фармаце. Раней агульнае мерапрыемства ўсімі музеямі рабілася ў Езуіцкім калегіюме на агульнай пляцоўцы. Цяпер амаль кожны музей рыхаваў мерапрыемства індывідуальна.

Ліпень - вядомы ў горадзе Аляксей Талай стаў грамадскім дзеячом і абвесціў пра стварэнне ініцыятывы "Чыстыя помыслы".

Жнівень - гэты месяц быў вельмі сціплы па значных падзеях. Адной з заўважных падзеяў стала правядзенне першага ў горадзе аматарскага турніру па нардах, які арганізавала АМГА "Звяз", хаця значнасць падзеі для горада спрэчная.

Верасень - гэты месяц стаў пікам адзначэння 500-гадовага юбілею Бітвы пад Оршай. У гэтым годзе дзякуючы юбілею Орша гучала ва ўсіх СМІ усходняй Еўропы, святкаванні праводзіліся ў Літве, Украіне, Польшы, Беларусі ды іншых краінах.

Кастрычнік - доўгачаканая кандытарская фабрыка "Сладкая страна", нарэшце, пачала працаваць. Праўда, пакуль тавараў яе вытворчасці на паліцах аршанскіх крамаў не шмат.

Лістапад - футбольны клуб Орша ўпершыню за 10 год выйшаў у першую лігу чэмпіяната краіны.

Снежань - у гэтым месяцы значных падзеяў таксама было не шмат. Адна з найбольш заўважных, якая можа мець у будучым наступствы - аднаўленне і некалькі выступаў традыцыйнай Батлейкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Значная падзея

Якая падзея ў мінулым годзе стала найбольш значнай для Оршы?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение