У 2014 годзе ў Беларускай праваслаўнай царквы маскоўскага патрыярхату з'явіліся 4 новыя епархіі - Маладзечанская, Салігорская і Барысаўская. Яны вылучыліся з Менскай. Таксама з'явілася Наваградская, што вылучылася з Лідскай. Астатнія вобласці ўключаюць у сябе толькі па дзве епархіі, але ў бліжэйшай будучыні і там можа прайсці падзел.
Так, у Віцебскай вобласці можа з'явіцца Аршанская епархія, вакол якой засяроджана шмат праваслаўных прыходаў. Новая епархія можа паўстаць і на захадзе Віцебшчыны - у Браславе альбо Глыбокім.