Сёняшняя ноч самая цудоўная ў рэлігійным календары праваслаўнай царквы. Нараджэнне Збаўцы - светлая падзея, якая змяніла наш свет і працягвае змяняць людзей.
І, нават, не прынцыпова ці чалавек верыць у Бога, ці з'яўляецца практыкуючым хрысціянінам, ці наадварот, далёкі ад рэлігіі або расчараваны - у здзяйсненне цудаў у гэтую ноч хочацца верыць кожнаму.
Віншуем усіх праваслаўных Аршаншчыны са светлым святам. І зычым усім у гэтую ноч адчуць свой цуд.