Актыўнае вырашэнне праблемаў жыхароў раёну пачалося пасля правядзення тут 14 кастрычніка мінулага году сустрэчы мясцовых жыхароў і першага намесніка старшыні выканкаму Сяргея Мікалаевіча Паца. Тады повадам для сустрэчы стала прапанова пабудаваць у раёне паўнавартасны гандлёвы цэнтар, але абмяркоўваліся і іншыя пытанні. Па выніках размовы, ужо каторы месяц на Заходняй працягваецца паступовае вырашэнне адзначаных праблемаў.
У прыватнасці, сёння ўжо вызначана пляцоўка для гандлёвага цэнтра на тэрыторыі зачыненай бальніцы і зараз рыхтуецца яе пашпарт. Калі фармальнасці будуць выкананы, то пляцоўку выставяць на аўкцыён для пошуку інвестараў.
Каля трэцяга пад'езда дома па Чырвонагвардзейскай №3 абсталяваны дрэнажны калодзеж, у доме №7 па Чырвонагвардзейскай наладжана сістэма ацяплення, якая працавала праблематычна. Па гэтай жа вуліцы пастаўлены "ляжачы паліцэйскі". У гэтым годзе ў раёне запланаваны ямачны рамонт і стварэнне тратуараў.
Таксама, паводле афіцыйнага ліста ў бібліятэцы №3 павінна запрацаваць ацяпленне, памяшканне не ацяплялася, як мінімум, ужо другі сезон. Прыводзім ліст адказу цалкам.