Фірма, якая па ўсёй краіне займаецца рэалізацыяй тавараў для курыльшчыкаў толькі ўмоўна лічыцца самастойнай. Насамрэч, галоўны заснавальнік - Гродненская тытунёвая фабрыка "Нёман". Праўда, як заяўляюць стваральнікі гандлёвай сеткі, у шапіках будзе прадавацца не толькі прадукцыія ГТФ.
Эксперамент з фірмовым гандлем цыгарэтамі распачынаў ў Гродненскай вобласйці і выклікаў тады вялікі грамадскі рэзананс - не ўсе згодныя з такой рэкламай цыгарэтаў (у Гродненскай вобласці шапікі ставяцца больш яркія чым у нашым горадзе). У Оршы публічна абурэнне ніхто не выказваў і на сёняшні дзень "Табак" усталяваў ужо тры гандлёвых аб'екты - першым з'явіўся шапік па вуліцы Магілёўскай на прыпынку Лясгас, пазней на прывакзальнай плошчы і на аўтобусным прыпынку ў Чаромушках.
Пакуль аніводны з аршанскіх "Табакоў" працаваць не пачаў.
На фота: выгляд шапікаў у Гродненскай вобласці