Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч памёр 20 студзеня пасьля цяжкай хваробы на 86-м годзе жыцця, паведамляе БелаПАН.
Ён даследаваў гісторыю Беларусі перыяду феадалізму, гістарыяграфію, рэлігійныя праблемы ў Вялікім княстве Літоўскім, становішча праваслаўнай, уніяцкай царквы, гісторыю Беларусі 1917-1920 гадоў, Слуцкі збройны чын.
У 2013 годзе выйшла кніга Грыцкевіча «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014-га - «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай.