Новы закон пра СМІ ўведзены ў Беларусі, ўводзіць адказнасць за каментары на інтэрнэт-сайтах не толькі для тых хто іх размясціў (як было раней), але і для ўладальнікаў сайтаў. Гэта патрабуе ад адміністратараў сайтаў не толькі выдаляць, але і не дапускаць каментароў якія парушаюць закон. Не дапускаць каментары можна толькі праз сістэму прэмадэрацыі, якая з сёняшняга дня будзе працаваць і на нашым сайце ў тэставым рэжыме.
Прэмадэрацыя каментароў можа стварыць пэўныя нязручнасці:
Па-першае, увядзенне прэмадэрацыі звычайна значна скарачае колькасць каментароў
Па-другое, цяпер каментатарам давядзецца чакаць, пакуль іх каментар будзе апублікаваны пасля прагляду адміністрацыяй.
У астатнім, на сайце нічога прынцыпова не зменіцца і каментары будуць адкрытыя для любой пазіцыі і пунктаў гледжання, акрамя парушэнняў закону, адкрытага хамства і абразаў асобы.