Бывае такое, што калі чалавеку пачынае перашкаджаць яго хатні гадаванец, даводзіцца нейкім чынам пазбавіцца ад жывёлы якая раней была прыручана і прывязана да чалавека як да гаспадара. Для гэтага існуюць розныя метады і мягкае ўсыпленне ў ветэрэнара, але за гэта трэба плаціць, і забойства ўласнаручна - бясплатна, але жорстка. А ёсць і магчымасць, проста, прывязаць сабаку да дрэва ў лесе, каб лахматы сябра сканаў самастойна і незаўважна для гаспадара - бясплатна і кроў не пабачыш. Такім метадам і вырашыў скарыстацца невядомы чалавек, прывязаўжы сваю сабаку ў лесе ў раёне Чыгуначнага тэхнікуму.
Невядомы адвёў свайго даверлівага гадаванца ў лес, прывязаў да дрэва, а каб той не мог падаць гукаў для свайго выратавання, звязаў яму пашчу вяроўкай. У такім становішчы сабака прасядзела ў лесе некалькі дзён. Пакінуты ён спрабаваў разявіць пашчу, пазбавіцца ад вяровак, замест гэтага вяроўкі моцна ўпіліся ў пашчу і паранілі яе.
Сабаку пашанцавала, выпадкова яго знайшоў жыхар Заходняй. Мужчына зразумеў сітуацыю і вызваліў ад вяровак сабаку, развязаў і пашчу, адвязаў ад дрэва. Першай справай ратаванец кінуўся есці снег, каб заглушыць смагу, пасля пабег у бок бліжэйшай сметніцы, каб знайсці ежу. Мужчына ж працягнуў свой шлях. Здавалася б на гэтым гісторыя павінна была скончыцца. Але, аказваецца, жывёла ўмее цаніць дабрыню. выходзячы праз пару дзён з дому на работу, мужчына пабачыў таго сабага сабаку, які чакаў яго на вуліцы, радуючыся з'яўленню свайго ратавальніка.